Прэзідэнт Беларусі, старшыня Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Аляксандр Лукашэнка павіншаваў лідараў СНД, а таксама старшыню Выканаўчага камітэта — выканаўчага сакратара Садружнасці Сяргея Лебедзева з 30-годдзем арганізацыі, паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«За мінулыя гады арганізацыя зрабіла працяглы і няпросты шлях, даказаўшы сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць. Сёння Садружнасць з’яўляецца найбуйнейшым на постсавецкай прасторы рэгіянальным інтэграцыйным аб’яднаннем з унікальнай дыялогавай пляцоўкай, якая забяспечвае цеснае ўзаемадзеянне паміж дзяржавамі-удзельніцамі ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых сферах на аснове раўнапраўя і партнёрства», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што дзякуючы сумесным намаганням СНД і ў далейшым будзе знаходзіць адэкватныя адказы на выклікі і пагрозы сучаснасці, застаючыся неад’емным і важным фактарам міжнароднага жыцця.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://president.gov.by/ru/events/pozdravlenie-s-30-letiem-sng
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/snd
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne