Ён адбудзецца ў анлайн-фармаце на пляцоўцы Skype. Пачатак у 11.00 Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў і ўсе, хто хоча вучыцца ў вядучай ВНУ краіны.
Праграма фестывалю прадугледжвае прэзентацыю навучальнай, навуковай, культурнай, грамадскай і міжнароднай дзейнасці ўніверсітэта. У якасці спікераў выступяць лідары студэнцкіх арганізацый і прадстаўнікі розных факультэтаў. Таксама абітурыенты змогуць задаць пытанні, якія іх цікавяць.
Каб стаць удзельнікам мерапрыемства, неабходна да 11 снежня зарэгістравацца па спасылцы [1] Пасля рэгістрацыі на адрас электроннай пошты ўдзельніка вышлюць спасылку трансляцыі.
Арганізатарамі анлайн-форуму выступаюць цэнтр прафарыентацыі, студэнцкага адміністравання і працаўладкавання, Студэнцкі савет па якасці адукацыі і Студэнцкая куратарская служба БДУ.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfyJeXSlv-rJkgbQz2Klit4XTxGr0CXys9JJbv4D8wQNK8zSw/viewform
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/festyval
[4] https://zviazda.by/be/tags/abituryenty