За мінулыя суткі колькасць грузавога транспарту, які чакае ўезду ў краіны ЕС, практычна не змянілася, паведамляе [1] Дзяржпагранкамітэт.
Найбольшая колькасць грузавікоў фіксуецца на літоўскім напрамку. Кантрольныя службы Літвы аформілі ўсяго 912 аўтамабіляў з 1326, прадугледжаных прапускной здольнасцю.
На польскім напрамку закрыццё пункта пропуску «Кузніца Беластоцкая» знізіла агульную прапускную здольнасць і прывяло да павелічэння нагрузкі на два функцыянуючыя пагранпераходы. Акрамя таго, працягваецца невыкананне дамоўленасцей па пропуску грузавікоў. Так, у пункце пропуску «Баброўнікі» польскім бокам аформлена ўсяго 333 грузавыя аўтамабілі (пры нарматыўнай прапускной здольнасці 500), у «Кукурыках» — 1009 (1200).
Праз латвійскія пагранпераходы транспарт уязджаў у ЕС без затрымак, аднак пераразмеркаванне грузавых патокаў з іншых маршрутаў павялічыла колькасць фур, якія чакаюць уезду ў Латвію.
«Беларускі бок афармляе грузавы транспарт без затрымак згодна з двухбаковымі дамоўленасцямі. Пра гэта сведчыць адсутнасць чэргаў на ўезд у нашу краіну», — адзначылі ў ДПК.
Спасылкі
[1] https://gpk.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dpk
[3] https://zviazda.by/be/tags/es
[4] https://zviazda.by/be/tags/myazha