У Пінскім раёне сутыкнуліся грузавы аўтамабіль і аўтобус, паведаміла [1] афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Мілюкова.
Аварыя здарылася сёння каля 06.00 на 421-м км аўтадарогі М10 Кобрын — Гомель — мяжа Расіі. Паводле папярэдняй інфармацыі, за рулём аўтамабіля Volvo з паўпрычэпам быў 31-гадовы кабрынчанін. Мужчына не абраў бяспечную дыстанцыю і ўрэзаўся ў аўтобус МАЗ, які ехаў наперадзе, якім кіраваў 26-гадовы пінчук.
У момант ДТЗ у аўтобусе ехалі тры пасажыры. Ні яны, ні вадзіцелі не пацярпелі. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.
«У сувязі з зімовымі ўмовамі надвор’я ўдзельнікам дарожнага руху неабходна праяўляць максімум увагі і асцярожнасці на дарогах. Варта трымаць дыстанцыю і выбіраць бяспечную хуткасць руху. Не выконваць без патрэбы такія манеўры, як перастраенне або абгон. Тармазіць трэба плаўна і загадзя, бо рэзкі рух руля можа імгненна разгарнуць аўтамабіль папярок дарогі. Пешаходам варта быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі. На адзенні неабходна мець святлоадбівальныя элементы», — нагадала Наталля Мілюкова.
Спасылкі
[1] https://vk.com/uvdbrest
[2] https://zviazda.by/be/tags/uus-bresckaga-ablvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/pinski-rayon