Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў расійскаму боку, і перш за ўсё асабіста Прэзідэнту Уладзіміру Пуціну, за падтрымку Беларусі ў цяжкі санкцыйны час. Аб гэтым ён заявіў на афіцыйнай частцы сустрэчы з расійскім лідарам у Санкт-Пецярбургу, перадае [3] БелТА.
«Зразумела, вы ведаеце сітуацыю ў Беларусі. Я вам вельмі ўдзячны, вам асабіста перш за ўсё, за тое, што вы зрабілі для Беларусі. І за тую падтрымку, якую вы аказваеце нам. Не хачу перад вамі ліслівіць. Справа не ў ліслівасці. А справа ў тым, што любую прапанову, якую мы ўносім, або просьба — вы робіце даручэнне тым ці іншым людзям, адгукаюцца. І кампаніі расійскія, і ўрад, і банкі ідуць насустрач, падтрымліваючы нас у гэты цяжкі санкцыйны час. Нас прадаўжаюць душыць. Пяць пакетаў увялі, пагаворваюць пра шосты нейкі пакет. Прытым бязглуздыя, нікому не патрэбныя гэтыя санкцыі», — падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў: «І тое, што мы прыбавілі тавараабарот, і ВУП у нас вырас за гэты санкцыйны год на фоне пандэміі, — у гэтым вялікая заслуга Расійскай Федэрацыі і нашых сяброў, няхай у меншай ступені, на міжнароднай арэне. Я публічна шчыра вам за гэта дзякую».
Прэзідэнт падкрэсліў, што, як бы ні складваліся адносіны, беларусы ў даўгу ніколі не застануцца. «Думаю, што мы многае яшчэ зможам зрабіць, — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. — Па ўсіх напрамках мы супрацоўнічаем. І гэта будзем рабіць заўсёды».
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://blr.belta.by/president/view/sprava-ne-u-lislivastsi-lukashenka-padzjakavau-asabista-putsinu-za-padtrymku-belarusi-108832-2021/
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-pucin
[6] https://zviazda.by/be/tags/kanstancinauski-palac
[7] https://zviazda.by/be/tags/sustrecha
[8] https://zviazda.by/be/tags/sankt-pecyarburg