Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб аб’яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці. Момант падпісання быў паказаны ў тэлеэфіры ў рамках трансляцыі навагодняга звароту кіраўніка дзяржавы да беларускага народа, перадае [3] БелТА.
Прэзідэнт падпісаў дакумент у сваім рабочым кабінеце ў Палацы Незалежнасці. У кадр трапіў і змест указа. У ім адзначаецца, што Год гістарычнай памяці аб’яўляецца ў мэтах фарміравання аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.
Савету Міністраў з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці. Акрамя таго, даручана забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржорганаў і іншых арганізацый па выкананні плана.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-padpisau-ukaz-ab-abjaulenni-goda-gistarychnaj-pamjatsi-108942-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/god-gistarychnay-pamyaci
[7] https://zviazda.by/be/tags/2022
[8] https://zviazda.by/be/tags/ukaz