Алег Дзячэнка, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ад Магілёўскай вобласці.
- Удзел беларускага воінскага кантынгенту ва ўрэгуляванні крызіснай сітуацыі ў Рэспубліцы Казахстан – не толькі выкананне нашых міжнародных і саюзніцкіх абавязацельстваў у адпаведнасці з рашэннем Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Да гэтага нас абавязвае маральны абавязак і гістарычная памяць, - кажа сенатар.
Ён нагадвае, што ў Казахстане жыве больш за 52 тысячы беларусаў. Так сталася, што яшчэ ў 1930-1960-х гадах дзясяткі тысяч нашых суайчыннікаў добраахвотна перасяліліся ў гэтую Цэнтральна-Азіяцкую рэспубліку, каб узнімаць цалінныя землі, будаваць прамысловыя прадпрыемствы і сучасныя гарады.
- Асобна варта сказаць пра перыяд Вялікай Айчыннай вайны, - адзначае суразмоўнік. - Казахі сардэчна прымалі эвакуіраваных беларусаў, чым маглі дапамагалі ім у той суровы ваенны час. Больш за тое, казахстанцы гераічна ваявалі за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ды калабарантаў.
Навуковец прыгадвае, што ў баях на беларускай зямлі загінулі некалькі дзясяткаў тысяч выхадцаў з Казахстана, прычым 84 байцам і камандзірам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза і больш за 100 воінаў сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы.
- Мы гэта шануем і будзем заўсёды памятаць, - падкрэслівае Алег Дзячэнка. - Таму сёння беларускім вышэйшым палітычным і ваенным кіраўніцтвам нашай дзяржавы прынята адзінае правільнае рашэнне – накіраваць міратворцаў і абараніць не толькі беларусаў Казахстана, але і ўвесь шматнацыянальны народ ад злачынных замахаў тэрарыстаў, марадзёраў і забойцаў на жыццё і здароўе простых грамадзян, на канстытуцыйны лад, суверэнітэт і незалежнасць краіны.
Сенатар рэзюмуе: нам неабходны мірны і стабільны Казахстан, надзейны эканамічны партнёр і палітычны саюзнік.
Вольга АНУФРЫЕВА.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/aleg-dzyachenka
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-respubliki
[5] https://zviazda.by/be/tags/merkavanne
[6] https://zviazda.by/be/tags/situacyya-u-kazahstane