Валерый Дунай, рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта:
— Неабходнасць змяненняў у Канстытуцыю абумоўлена тым багажом станоўчага досведу, які быў назапашаны намі за гады развіцця Беларусі як суверэннай і незалежнай дзяржавы. Вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, сацыяльнай роўнасці і сацыяльнай накіраванасці дзяржаўнай палітыкі, падтрымка навукі, інавацый і адукацыі, павага да сваёй гісторыі і подзвігаў беларускага народа — тое, што неабходна захаваць для наступных пакаленняў. Менавіта гэта і адлюстравана ў праекце змяненняў і дапаўненняў. Усе гэтыя змяненні — вынік карпатлівай працы ўсіх беларусаў, чые прапановы і меркаванні былі ўлічаны і разгледжаны пры падрыхтоўцы праекта. Таму так важны ўдзел кожнага грамадзяніна ў абмеркаванні і прыняцці абноўленага Асноўнага Закона Беларусі.
Хацелася б асабліва звярнуць увагу на дапаўненні, якія датычацца дзяржаўнай падтрымкі моладзі. Дзяржавай створаны ўмовы для ўсебаковай падтрымкі і развіцця моладзі ў розных сферах. Нам важна замацаваць гэта ў Асноўным Законе, каб працягваць не толькі раскрываць патэнцыял маладога пакалення беларусаў, але і накіроўваць іх ідэі і ініцыятывы на карысць нашага грамадства і дзяржавы.
Выхаванне грамадзяніна, які паважае закон, гісторыю і традыцыі свайго народа, адбываецца як у грамадстве, так і ў коле сям'і. Вельмі важна, што абавязак бацькоў прапануецца замацаваць у Канстытуцыі. Гэта дапаможа ўмацаваць сувязь установы адукацыі і сям'і ў выхаванні патрыятычна настроеных, сацыяльна актыўных грамадзян, гатовых берагчы і памнажаць усё, чаго мы ўжо дасягнулі, уладкоўваць і развіваць сваю Радзіму.
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/volga-myadzvedzeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/77444
[4] https://zviazda.by/be/tags/referendum-pa-kanstytucyi
[5] https://zviazda.by/be/tags/valeryy-dunay-merkavanne