Мітрапаліт Філарэт шмат зрабіў для духоўнага адраджэння краіны і згуртавання нацыі. Такое меркаванне сёння выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка, перадае [3] БелТА.
Па даручэнні Прэзідэнта Ігар Сергеенка прыняў удзел у жалобных мерапрыемствах, прымеркаваных да гадавіны смерці ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Героя Беларусі мітрапаліта Філарэта ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры. Сёння тут ушанавалі памяць мітрапаліта Філарэта, на яго магілу ўсклалі вянкі і кветкі.
«Жалобная дата, год з моманту адыходу з жыцця выдатнага чалавека. Ён шмат зрабіў для духоўнага адраджэння нашай краіны. Яго ролю і ўклад высока ацэньвае кіраўнік дзяржавы. Праца мітрапаліта Філарэта ацэнена і высокім званнем Героя Беларусі. Ён і быў сапраўдным героем, чалавекам, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Богу, служэнню людзям. Гэта быў чалавек найвысокай маральнасці», — сказаў Ігар Сергеенка. Ён падкрэсліў, што мітрапаліт Філарэт прыклаў нямала намаганняў да адраджэння Беларускай праваслаўнай царквы, аднаўлення святынь, манастыроў і храмаў, у тым ліку Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.
«Ён адзначаў, што праваслаўе — гэта стварэнне мастоў, а не сцен, нават калі гэта сцены храма. Гэта сведчыць аб камунікатыўнай ролі рэлігіі ў жыцці любой дзяржавы. Мітрапаліт Філарэт таксама адзначаў, што народ, які захаваў і захоўвае веру айцоў, народ, аб’яднаны хрысціянскімі каштоўнасцямі, смела будзе глядзець у будучыню», — звярнуў увагу Ігар Сергеенка.
«Для ўсіх жыхароў краіны мітрапаліт Філарэт застаўся светлым, адкрытым чалавекам веры, які шмат зрабіў для згуртавання нацыі і пабудовы моцнай незалежнай беларускай дзяржавы. Яго дэвіз: заўсёды можна заставацца самім сабой, а не спадзявацца на нейкія знешнія абставіны», — падкрэсліў Ігар Сергеенка.
Удзел у жалобных мерапрыемствах прынялі таксама мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прадстаўнікі дэпутацкага корпуса рознага ўзроўню, кіраўніцтва вобласці і раёна, духавенства.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/religiya
[3] https://www.belta.by/society/view/sergeenko-mitropolit-filaret-mnogoe-sdelal-dlja-duhovnogo-vozrozhdenija-strany-i-splochenija-natsii-479076-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/ihar-sierhiejenka
[5] https://zviazda.by/be/tags/mitrapalit-filaret
[6] https://zviazda.by/be/tags/svyata-uspenski-zhyrovicki-manastyr