Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, галоўны навуковы сакратар НАН Беларусі Андрэй Іванец:
— На працягу больш як чвэрці стагоддзя нормы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вызначаюць задачы і мэты развіцця нашага грамадства і дзяржавы. За час дзеяння Канстытуцыі наша краіна дасягнула поспехаў у эканоміцы, харчовай бяспецы, навуцы, сацыяльнай сферы, на міжнароднай арэне з'явіліся новыя партнёры і кірункі супрацоўніцтва. Гэта прадвызначае і ўнясенне адпаведных змяненняў у Канстытуцыю.
Праект абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь накіраваны на захаванне гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, умацаванне сацыяльнай палітыкі, падтрымку моладзі, удасканаленне дзяржаўнага кіравання ў нашай краіне.
Важным аспектам з'яўляецца ўвядзенне інстытута Усебеларускага народнага сходу, які выступіць вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя Рэспублікі Беларусь.
У праекце Канстытуцыі закладзены асновы далейшага духоўнага, сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця нашага грамадства і дзяржавы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/77444
[3] https://zviazda.by/be/tags/referendum-pa-kanstytucyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/andrey-ivanec-0