«Белавія» з-за непагадзі накіравала некалькі самалётаў на запасны аэрадром у Санкт-Пецярбургу, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на прэс-службу авіякампаніі.
«З-за сітуацыі, якая склалася сёння ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у сувязі з выкатам самалёта авіякампаніі «Узбекскія авіялініі» за межы ўзлётна-пасадачнай паласы, а таксама ў сувязі са складанымі ўмовамі надвор’я, якія не дазваляюць вырабіць пасадку ў аэрапортах Беларусі, на запасны аэрадром у Санкт-Пецярбургу перанакіраваны рэйсы Санкт-Пецярбург — Мінск, Дамадзедава — Мінск, Шарамеццева — Мінск», — распавялі ў прэс-службе.
Як паведамлялася, сёння прыкладна ў 11.45 падчас моцнага снегападу і завеі самалёт Airbus А-320 авіякампаніі «Узбекскія авіялініі», які выконваў рэйс Ташкент — Мінск, паспяхова прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце. Аднак у момант рулення ён выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. На борце паветранага судна знаходзіліся 115 пасажыраў. Па папярэдніх дадзеных, пацярпелых няма.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/belavia-iz-za-nepogody-napravila-neskolko-samoletov-na-zapasnoj-aerodrom-v-sankt-peterburge-479803-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaviya
[3] https://zviazda.by/be/tags/samalety
[4] https://zviazda.by/be/tags/nepagadz
[5] https://zviazda.by/be/tags/zapasny-aeradrom