Швейцарскія вучоныя распрацавалі спецыяльную відэагульню для школьнікаў, якая дае магчымасць палепшыць хуткасць чытання і ў цэлым павысіць паспяховасць дзяцей. Аб гэтым піша часопіс Nature Human Behaviour, перадае [1] БелТА.
«У сучасным грамадстве навучанне навыкам чытання мае асноватворнае значэнне, паколькі дзеці, якія дрэнна чытаюць, схільныя да высокай рызыкі праблем як у школе, так і ў жыцці», — цытуе часопіс словы распрацоўшчыкаў.
Развіццёвая гульня складаецца з міні-задач. Дзеці разам з галоўным героем пераадольваюць розныя перашкоды на шляху да выратавання планет.
У даследаванні бралі ўдзел 150 школьнікаў ва ўзросце 8-12 год. На працягу шасці тыдняў па дзве гадзіны на тыдзень яны гулялі ў камп’ютарныя гульні. Праведзеныя пасля тэсты паказалі, што праходжанне відэагульні прывяло да сяміразовага паляпшэння кантролю над размеркаваннем увагі.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/tech/view/v-shvejtsarii-razrabotali-detskuju-videoigru-razvivajuschuju-navyki-chtenija-480288-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tehnalogiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/shveycaryya
[4] https://zviazda.by/be/tags/gulnya