Сёння на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, паведамілі [1] ў МНС Беларусі.
Фактарамі небяспекі з’яўляюцца пашкоджанне або абрыў ліній сувязі і электраперадачы, адключэнне электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах, пашкоджанне або абвальванне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў, збудаванняў, падзенне дрэў.
Пешаходам трэба быць уважлівымі: месцамі тратуары будуць пакрыты лёдам. Таксама кіроўцы павінны быць асцярожнымі: на дарогах галалёдзіца. Вецер 6-11 м/с будзе дзьмуць з паўднёвага захаду, на большай частцы тэрыторыі будуць назірацца парывы да 15-20 м/с.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/uzmacnenne-vetru