Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці:
— У лютым Канстытуцыя будзе вынесена на ўсенародны рэферэндум.
Шырокі грамадскі дыялог выявіў патрэбу ў замацаванні на ўзроўні Канстытуцыі важных палажэнняў. У першую чаргу — гэта недапушчальнасць скажэння гістарычнай праўды.
Гістарычная памяць — маральны стрыжань грамадства, які ўмацоўвае сувязь паміж пакаленнямі ва ўмовах сучасных выклікаў. З улікам геапалітычнай абстаноўкі ў свеце захаванне гістарычнай памяці з'яўляецца прыярытэтнай задачай. Важна, каб беларускае грамадства і дзяржава развіваліся без узрушэнняў, каб стабільнасць і спакой былі асновай нашага жыцця.
Менавіта таму ў абноўленай Канстытуцыі знайшлі месца палажэнні, накіраваныя на захаванне гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і масавым гераізме народа, выхаванні патрыятызму, недапушчэнні фальсіфікацыі лёсавызначальных для краіны падзей.
Нельга забываць пра подзвіг нашага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны, асабліва дзецям і моладзі. Вайна пакінула глыбокі след, кожная сям'я памятае і шануе сваіх герояў, якія аддалі жыцці за свабоду беларускай зямлі, сучаснасць і будучыню дзяцей і ўнукаў. Мы не маем права дапусціць фальсіфікацыю падзей Другой сусветнай вайны. Страта гістарычнай памяці пазбавіць нас будучыні. Без трывалых маральных апор, прайшоўшы праз шматгадовыя войны, беларусы наўрад ці здолелі б захаваць родную мову, культуру і традыцыі.
Менавіта таму 2022 год мы абвясцілі Годам гістарычнай памяці. І вельмі важна, што гэты пасыл адлюстраваны ў Асноўным Законе краіны.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/77444
[2] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/referendum-pa-kanstytucyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/gistarychnaya-pamyac-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/vav