Супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Кастрычніцкага РУУС Мінска затрыманы 36-гадовы мінчанін, які пракраўся ў памяшканне сталічнай аўтамыйкі і выкраў сейф з грашыма і маёмасцю. Сума ўрону склала каля Br2,5 тыс., паведамілі [1] ў ГУУС Мінгарвыканкама.
«Затрыманы раней працаваў на гэтай аўтамыйцы. Уначы мужчына шляхам адціску шклопакета пракраўся ўнутр памяшкання, пасля чаго выявіў сейф. З мэтай канспірацыі мінчанін таксама выкраў два відэарэгістратары і жорсткі дыск. Скрыню сейфа і відэарэгістратары з жорсткім дыскам потым выкінуў у раку», — распавёў у ГУУС.
Выкрадзеныя грошы мінчанін патраціў на асабістыя патрэбы. Раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за маёмасныя злачынствы.
Распачата крымінальная справа за крадзеж.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh