ДАІ рэкамендуе з-за галалёдзіцы па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце. Аб гэтым паведамілі ў МУС, перадае [1] БелТА.
«Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з’явах. У найбліжэйшыя два дні на асобных участках дарог Рэспублікі захаваецца галалёдзіца. Месцамі чакаецца туман і галалёд, ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе па магчымасці адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце і скарыстацца грамадскім», — распавялі ў МУС.
Кіроўцам пры руху трэба быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, выконваць хуткасны рэжым, бяспечную дыстанцыю і правілы праезду пешаходных пераходаў, пры магчымасці адмовіцца ад рызыкоўных манеўраў, абгонаў, апярэджанняў.
Для прыцягнення ўвагі ва ўмовах недастатковай бачнасці дарогі рэкамендуецца рухацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі.
Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/gai-rekomenduet-iz-za-gololeditsy-po-vozmozhnosti-otkazatsja-ot-poezdok-na-lichnom-transporte-481118-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/galalyodzica
[4] https://zviazda.by/be/tags/asabisty-transpart
[5] https://zviazda.by/be/tags/tuman-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/galalyod
[7] https://zviazda.by/be/tags/apadki