Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч і намеснік старшыні гэтай камісіі Андрэй Іванец правялі рабочую нараду, на якой абмеркавалі падрыхтоўку і правядзенне тэматычнай секцыі IX Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца ў Гродне.
Удзельнікі абмеркавалі пытанні, якія датычацца арганізацыі, фармату, праблематыкі, зместу і месца правядзення секцыі «Адзіная навукова-тэхналагічная прастора Расіі і Беларусі як фактар забеспячэння глабальнай канкурэнтаздольнасці і бяспекі Саюзнай дзяржавы». У зацікаўленай гутарцы прынялі ўдзел старшыня ВАК Аляксандр Гучок, старшыня ДКНТ Сяргей Шлычкоў, рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Вадзім Богуш і іншыя.
– Асаблівую ўвагу ў супрацоўніцтве Беларусі і Расіі неабходна надаць рэалізацыі сумесных праграм Саюзнай дзяржавы і навукова-тэхнічных праектаў, перспектыўных напрамкаў у галіне навуковых распрацовак, інтэлектуальнай уласнасці, пытанняў прысуджэння вучоных ступеняў і прысваення вучоных званняў, развіцця міжвузаўскага супрацоўніцтва і падтрымкі маладзёжных ініцыятыў, – адзначыў старшыня профільнай камісіі.
Абмеркаваўшы актуальнасць і шматпланавасць навукова-тэхналагічнага супрацоўніцтва, удзельнікі нарады падкрэслілі, што асновай для ўзаемадзеяння навуковых калектываў Беларусі і Расіі застаюцца праграмы Саюзнай дзяржавы. Пабудова адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Беларусі і Расіі ажыццяўляецца па лініі профільных міністэрстваў і ведамстваў.
Удзельнікі адзначылі, што сучасны этап развіцця сумеснай навукова-тэхналагічнай прасторы патрабуе вырашэння актуальных пытанняў. Таму для інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння неабходна сканцэнтраваць дзейнасць па такіх прыярытэтных напрамках, як гарманізацыя прававых асноў навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і ахова аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, развіццё лічбавых тэхналогій, навукова-адукацыйных кансорцыумаў і іншых.
Вольга АЛЯКСАНДРАВА
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-alyaksandrava
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/viktar-liskovich
[4] https://zviazda.by/be/tags/andrey-ivanec
[5] https://zviazda.by/be/tags/narada
[6] https://zviazda.by/be/tags/ix-forum-regiyonau-belarusi-i-rasii
[7] https://zviazda.by/be/tags/grodna