У склад навуковага калектыву ўваходзяць аспіранты Раман Шулінскі, Соф’я Лявыкіна, Уладзіслаў Вярцёлка, магістранты і студэнты-біёлагі.
Навуковым кіраўніком праекта выступае дацэнт кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі біялагічнага факультэта Ніна Воранава.
Актуальнасць даследавання заключаецца ў тым, што ва ўсім свеце імкнуцца зменшыць прымяненне пестыцыдаў пры абароне раслін ад тлі.
Устаноўлена, што жыццядзейнасць казуркі залежыць ад бактэрыі, якая размнажаецца на ёй. Таму навукоўцы БДУ вывучаюць спосаб барацьбы з тлёй праз бактэрыі-сімбіёнты. Інавацыйным з’яўляецца прымяненне геномнага даследавання ДНК гэтага мікраарганізма. Яго расшыфроўка дазволіць зразумець прычыны мутацый і працэс фарміравання ўстойлівасці і адчувальнасці бактэрыі да больш экалагічных прэпаратаў. Таксама вывучэнне геному ў будучыні прывядзе да распрацоўкі эфектыўнага біялагічнага сродку супраць тлі.
Даследаванні такога характару не праводзіліся раней у свеце. Гэта першая высокатэхналагічная навуковая работа, пры якой выкарыстоўваюцца ў тым ліку біяінфармацыйныя тэхналогіі.
Беларускія навукоўцы выкарыстоўваюць біяматэрыял тлі і бактэрыі фаўны Беларусі. Але шкоднік хутка мігруе, таму вынікі навуковай працы будуць актуальныя для барацьбы з казуркам у розных краінах і дазволяць у будучыні вырашаць задачы сучаснай геномікі і эпігеномікі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/tlya
[2] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[3] https://zviazda.by/be/tags/raspracouka
[4] https://zviazda.by/be/tags/tehnalogii
[5] https://zviazda.by/be/tags/navukoucy