Вечарам супрацоўнікі Першамайскага РУУС сталіцы выбылі па месцы жыхарства 23-гадовага мінчаніна з мэтай выканання вынесенай у дачыненні да яго пастановы суда аб прымяненні пакарання ў выглядзе дзесяці сутак арышту. Што было далей, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.
Знаходзячыся ў кватэры, малады чалавек, а таксама яго 50-гадовы бацька, паводзілі сябе агрэсіўна, аказалі супраціўленне і прымянілі ў дачыненні да праваахоўнікаў насілле, у выніку чаго супрацоўнікам міліцыі былі нанесены цялесныя пашкоджанні, а таксама пашкоджана форменнае абмундзіраванне. Мужчыны былі затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання ГУУС Мінгарвыканкама.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманых і распачалі крымінальную справу па факце прымянення гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama
[2] https://zviazda.by/be/tags/supraciulenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/arysht
[5] https://zviazda.by/be/tags/gvalt
[6] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava