На Мінскім маторным заводзе ў 2021 годзе не зафіксавана ніводнага выпадку вытворчага траўматызму, паведамляе [1] Міністэрства прамысловасці.
«Гэты значны факт — сведчанне мэтанакіраванай работы як кіраўніцтва прадпрыемства і спецыялістаў аддзела па ахове працы, так і ў цэлым калектыву ММЗ. У 2020 годзе на маторным заводзе адбылося два выпадкі вытворчага траўматызму. Пасля скрупулёзнага іх аналізу былі зроблены адпаведныя высновы», — адзначылі ў ведамстве.
Як пракаментаваў начальнік аддзела аховы працы прадпрыемства Міхаіл Макрыцкі, была праведзена вялікая работа з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў, асабліва цэхаў, пастаянна праходзілі рэйды спецыялістаў ААТ, ажыццяўляўся жорсткі кантроль за правільным функцыянаваннем абсталявання, прымяненнем супрацоўнікамі спецадзення і сродкаў індывідуальнай абароны. «Праробленая праца прынесла плён, але яна працягваецца. Вытворчасць не церпіць расслабленасці і халатнасці», — падкрэсліў ён.
Спасылкі
[1] https://minprom.gov.by/v-techenie-proshlogo-goda-na-minskom-motornom-zavode-ne-zafiksirovano-ni-odnogo-sluchaya-proizvodstvennogo-travmatizma/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minski-matorny-zavod
[3] https://zviazda.by/be/tags/traumatyzm