Дадзены старт спаборніцкай праграме зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне, паведамляе [1] БелТА.
Пачаліся трэніровачныя заезды ў санным спорце ў мужчын. Стартаваў групавы турнір па кёрлінгу сярод змешаных пар (дабл-мікст). У першы гульнявы дзень дуэт з Вялікабрытаніі перамог шведскі тандэм з лікам 9:5, а пара з ЗША аказалася мацнейшай за прадстаўнікоў Аўстраліі - 6:5. Таксама сёння адбыліся матчы Чэхія - Нарвегія (7:6) і Кітай - Швейцарыя (7:6).
У спаборніцтвах па кёрлінгу ў дабл-міксце ўдзельнічаюць пары з 10 краін. Барацьбу за медалі пасля кругавога турніру прадоўжаць чатыры лепшыя дуэты.
Цырымонія адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў - 2022 пройдзе 4 лютага.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/sport/view/startavali-spabornitstvy-zimovyh-alimpijskih-gulnjau-110114-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-2
[3] https://zviazda.by/be/tags/pekin
[4] https://zviazda.by/be/tags/sport