Як паведамілі ў грамадскім інфармацыйным цэнтры па назіранні за рэферэндумам, у першай палове дня 24 лютага ў некаторых рэгіёнах адзначаліся выпадкі, калі грамадзяне прыходзілі на ўчасткі, дзе яны не зарэгістраваныя з жаданнем пакінуць свой голас. І гэта, мабыць, адзіныя пытанні, якія ўзнікалі ў выбаршчыкаў у трэці дзень датэрміновага галасавання, адзначаюць у ФПБ.
— У асноўным гэта людзі, у якіх месца працы і рэгістрацыі адрозніваюцца. Хтосьці працуе вахтавым метадам, хтосьці пражывае ў сваякоў і не мае магчымасці прагаласаваць па месцы рэгістрацыі, — адзначылі ў грамадскім інфармацыйным цэнтры. — Але, нягледзячы на тое, што ўсе гэтыя сітуацыі розныя, у кожным выпадку прадстаўнікі камісій падрабязна і аператыўна тлумачылі людзям неабходны парадак дзеянняў, устаноўлены заканадаўствам. У выніку, як нас інфармуюць назіральнікі, нявырашаных пытанняў па дадзенай тэме на сёння не было.
У цэлым працэс галасавання не выклікае нараканняў. Адзначаецца актыўнасць выбаршчыкаў ва ўсіх рэгіёнах.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/taxonomy/term/77444
[3] https://zviazda.by/be/tags/referendum-pa-kanstytucyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/naziralniki
[5] https://zviazda.by/be/tags/pytanni
[6] https://zviazda.by/be/tags/mesca-registracyi