Падрабязнасці тэлефоннай размовы прэзідэнтаў Беларусі і Францыі паведамляе [3] тэлеграм-канал «Пул Першага».
Усе пытанні размовы, якая доўжылася каля гадзіны і 20-ці хвілін, датычыліся расійска-ўкраінскага канфлікту.
Абмеркавалі бакі пазіцыю Беларусі і ўцягнутасць у гэты канфлікт.
Значная частка размовы была нададзеная абмеркаванню будучыні Еўропы і месца Беларусі ў гэтым светаўладкаванні, гаварылі таксама і пра ўзаемаадносіны Беларусі і Расіі.
Яшчэ адна тэма тычылася ўзбраенняў, у тым ліку гаворка ішла аб ядзернай зброі і магчымым размяшчэнні яе ў Беларусі. У адказ на дадзенае пытанне прэзідэнт Беларусі адрэагаваў заўвагай: «фэйк», адзначыўшы, што «калі народ Беларусі не будуць душыць, не толькі аб ядзерной — і аб звычайнай зброі гаворкі быць не можа».
У разрэзе абмеркавання пытання перамоваў аб міры Аляксандр Лукашэнка выказаў сваю пазіцыю «ў любы час, у любым месцы — у Беларусі».
Прэзідэнт Францыі падчас размовы асабліва падкрэсліў сваю павагу да беларускага народа.
Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся аб кантактах у бліжэйшы час.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://t.me/s/pul_1
[4] https://zviazda.by/be/tags/telefonnaya-razmova-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/prezidenty
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[7] https://zviazda.by/be/tags/francyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/lukashenka
[9] https://zviazda.by/be/tags/makron
[10] https://zviazda.by/be/tags/ukraina