Беларуская чыгунка адкрыла больш за 50 дадатковых кас па продажы праязных дакументаў, паведамілі [1] БелТА ў прэс-цэнтры БЧ.
«БЧ дадаткова адкрыла больш за 50 білетных кас на пасажыраўтваральных станцыях, каб задаволіць попыт на афармленне праязных дакументаў. Усяго ў цяперашні час на сетцы БЧ набыць квіткі на цягнікі з нумараванымі і ненумараванымі месцамі можна ў 560 касах на чыгуначных вакзалах, а таксама асобных станцыях і прыпыначных пунктах», — распавялі ў прэс-цэнтры.
Так, у Мінску і прыгарадзе праязныя дакументы на цягнікі з нумараванымі месцамі, акрамя вакзала станцыі Мінск-Пасажырскі, можна набыць на наступных станцыях і прыпыначных пунктах: Мінск-Усходні, Мінск-Паўднёвы, Мінск-Паўночны, Курасоўшчына, Лошыца, Лебядзіны, Масюкоўшчына, Ждановічы, Мачулішчы. Праязныя дакументы на цягнікі з ненумераванымі месцамі таксама можна аформіць праз тэрміналы самаабслугоўвання. Толькі ў сталіцы і прыгарадзе ўстаноўлена больш за 40 тэрміналаў. У продажы дастаткова праязных дакументаў на цягнікі міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній.
«Продаж квіткоў праводзіцца не толькі ў дзень адпраўлення цягніка. Так, на цягнікі міжнародных ліній праязныя дакументы можна набыць за 60 сутак да адпраўлення цягніка. На цягнікі міжрэгіянальных ліній — за 45 сутак, на цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа — за 20, на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа — за 10», — падкрэслілі ў БЧ.
Для пасадкі ў цягнік па раней аформленых праязных дакументах з электроннай рэгістрацыяй пасажыру патрабуецца прад’явіць толькі дакумент, які сведчыць асобу.
Беларуская чыгунка прымае ўсе меры, каб аднавіць працу электронных сэрвісаў па продажы праязных дакументаў і просіць пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у кантакт-цэнтры БЧ па тэлефоне 105. Падтрымка пасажырам, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, аказваецца па тэлефоне (+375 22) 239-25-47.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/bzhd-otkryla-bolee-50-dopolnitelnyh-kass-i-staraetsja-vosstanovit-rabotu-elektronnyh-servisov-488353-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/bch
[3] https://zviazda.by/be/tags/dadatkovyya-kasy
[4] https://zviazda.by/be/tags/prodazh-prayaznyh-dakumentau