Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Хрыстовым Уваскрэсеннем.
Свята Вялікадня для кожнага з нас непадзельна звязана з трыумфам жыцця і веліччу самаахвяравання Хрыста, яго бескарыслівым служэннем людзям.
У гэтыя дні сэрца кожнага верніка замірае ў чаканні добрай весткі і цуда ўваскрэсення Хрыстова, дзякуючы якому ў душы з новай сілай абуджаюцца любоў і дабро, вера і міласэрнасць, імкненне да стварэння і дапамогі блізкаму.
Няхай радасць светлага свята захоўвае ў нашых дамах цяпло, мір і спакой, умацуе ўпэўненасць у заўтрашнім дні.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця, любові і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikdzen