Прымаць рашэнне аб павышэнні падаткаў у дадзены момант немэтазгодна. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, паведамляе [1] БелТА.
«Прымаць рашэнне аб павышэнні падаткаў, лічу, у дадзены момант немэтазгодна. Таму што гэта пэўным чынам дзесьці супярэчыць тым падыходам па падтрымцы эканомікі, якія цяпер патрэбныя. У нас быў паказчык на пяцігодку 26% падатковая нагрузка, сёння яна 24%. У прынцыпе, тыя разлікі, з якіх мы зыходзілі, што нам трэба каля 26%, таму, калі будзем пачынаць новы бюджэтны цыкл, трэба глядзець. Можа быць, нейкія плацяжы трэба перафарматаваць, можа быць, і падняць. Некаторыя, упэўнены, у гэтых умовах, можа быць, трэба і паменшыць», — сказаў Юрый Селіверстаў.
Па словах міністра, падаходны падатак трэба пакінуць як ёсць. «Там ёсць іншыя рэчы, якія абцяжарваюць. Напрыклад, усе хочуць інвестыцыйныя вылікі па падатку на прыбытак. Купіў машыну і абсталяванне — 100% аднёс гэта на выдаткі. Напэўна, гэта лагічна. Але чымсьці гэта трэба кампенсаваць. Таму ў гэтых умовах трэба глядзець і ўсё ўзважваць», — канстатаваў ён.
Прэв’ю: pexels.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/minfin-prinimat-reshenie-o-povyshenii-nalogov-v-dannyj-moment-netselesoobrazno-497877-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/padatki
[3] https://zviazda.by/be/tags/pavyshenne
[4] https://zviazda.by/be/tags/minfin