Беларускі саюз журналістаў і Усекітайская асацыяцыя журналістаў 26 красавіка ў фармаце відэаканферэнцыі падпісалі пагадненне «Аб абмене дэлегацыямі і супрацоўніцтве ў журналісцкай сферы», перадае [3] БелТА.
Дакумент заключаны для далейшага ўдасканалення практыкі абмену дэлегацыямі і пашырэння супрацоўніцтва паміж журналісцкімі коламі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі, пашырэння каналаў сувязі паміж СМІ дзвюх краін, павышэння прафесійнай кваліфікацыі і кампетэнцыі журналістаў, умацавання ўзаемаразумення і сяброўства паміж народамі.
Пагадненне прадугледжвае ў тым ліку абмен журналісцкім вопытам, арганізацыю прэс-тураў і інтэрв’ю, стажыровак беларускіх журналістаў у Кітаі і кітайскіх журналістаў у Беларусі для вывучэння і ўкаранення лепшых практык развіцця СМІ, удзел у медыяфорумах і семінарах.
З беларускага боку дакумент падпісаў старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў, з кітайскага — выканаўчы намеснік старшыні Усекітайскай асацыяцыі журналістаў Лю Чжэнжун.
Падчас сустрэчы, якая з беларускага боку прайшла ў Доме прэсы, была прадстаўлена выстава беларускіх мастакоў «Кітай вачамі беларускіх мастакоў», а таксама экспазіцыя кніг і часопісаў аб беларуска-кітайскім супрацоўніцтве ад выдавецкага дома «Звязда».
У праграме мерапрыемства — семінар журналістаў і экспертаў Беларусі і Кітая на тэму «Пашыраючы гарызонты супрацоўніцтва: праз журналістыку да супольнасці адзінага лёсу».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://www.belta.by/society/view/bszh-i-vsekitajskaja-assotsiatsija-zhurnalistov-podpisali-soglashenie-ob-obmene-delegatsijami-i-498295-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/bszh
[5] https://zviazda.by/be/tags/usekitayskaya-asacyyacyya-zhurnalistau
[6] https://zviazda.by/be/tags/pagadnenne-ab-abmene-delegacyyami-i-supracounictve