Беларусь памятае сваіх герояў. Угледзьцеся ў вочы гэтых людзей — не толькі ветэранаў, але і іх нашчадкаў, якім яны падарылі жыццё і мір.
Сямён Якаўлевіч Ліпскі 1 мая адзначыў 100-гадовы юбілей. Ён быў прызваны ў Чырвоную Армію ў чэрвені 1941 года і быў залічаны курсантам у вучэбна-трэніровачную эскадрыллю. Дзень Перамогі сустрэў на аэрадроме ў Польшчы. Пасля вайны працягваў служыць у арміі. А пасля звальнення ў запас дзесяць гадоў быў камандзірам экіпажа санітарнай авіяцыі ў Мінску, потым працаваў дыспетчарам кіравання паветраным рухам.
Вясковыя клопаты на Гомельскім Палессі. З-за начных замаразкаў і частых дажджоў сёлета толькі нядаўна пачалі садзіць бульбу і сеяць яравыя вяскоўцы на гомельскім Палессі.
У АМАПе ГУУС Мінгарвыканкама прайшлі спаборніцтвы на права нашэння чорнага берэта.
Мінскія школьнікі – першакласнікі 21-й сярэдняй школы – прыйшлі на плошчу Перамогі да Вечнага Агню.
Мінскі батанічны сад перайшоў на летні час працы і тут пачалі з’яўляцца першыя беларускія і дзіўныя кветкі-незабудка і рададэндраны, цюльпаны і сакура.
На «Кераміне» спявалі «День Победы». Песню на цырыманіяльнай плошчы прадпрыемства праспявалі ўсе, хто сабраўся ў час абедзеннага перапынку.
Радаўніца на Адамоўскіх могілках. На лясных могілках каля вёскі Адамова Слуцкага раёна ўспамінаюць памерлых менавіта на Радаўніцу.
Фантан на Свіслачы. У канцы красавіка ў Мінску пачаўся чарговы сезон фантанаў. Сярод рукатворных гейзераў сталіцы адзін з унікальных – вячэрні музычна-светлавы фантан на рацэ Свіслач.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/lepshyya-fotazdymki
[3] https://zviazda.by/be/tags/zvyazda-1