У Мінску 11-гадовы хлопчык у двары трапіў пад колы аўтамабіля. Такая інфармацыя апублікавана [1] ў Telegram-канале кіравання ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Аварыя адбылася днём 13 мая. За рулём аўтамабіля «Рэно» быў 49-гадовы мужчына. У двары дома на вуліцы Пляханава ён збіў хлопчыка. Дзіця атрымала траўмы, яго адвезлі ў бальніцу. Супрацоўнікі міліцыі цяпер праводзяць праверку.
У ДАІ звяртаюцца да бацькоў з просьбай нагадваць дзецям аб правілах паводзін на дваровых тэрыторыях, дзіцячых пляцоўках, паблізу дарог і вуліц. Кіроўцам жа рэкамендуюць быць максімальна ўважлівымі пры праездзе двароў у шматпавярховых кварталах.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://t.me/gaiminsk/16381
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai-guus-mingarvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/avaryya