У Брэсцкай вобласці за суткі пры пажарах загінулі два чалавекі, паведамляе [1] абласное ўпраўленне МНС.
Праз некалькі хвілін пасля паўночы 16 мая ратавальнікі атрымалі інфармацыю аб пажары ў доме ў вёсцы Харомск Столінскага раёна. Загінуў гаспадар дома 1968 года нараджэння. Агонь знішчыў дах і перакрыцце, пашкодзіў унутранае аздабленне і маёмасць у доме.
Гэтай жа ноччу каля 00.40 пажар здарыўся ў вёсцы Дзяніскавічы Ганцавіцкага раёна. Загінулым знойдзены гаспадар дома 1950 года нараджэння. Згарэлі дах і перакрыцце дома, агонь пашкодзіў унутранае аздабленне і маёмасць.
Спецыялісты высвятляюць прычыны ўзгарання і гібелі людзей.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar-z-zaginulymi
[4] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc