Да 24 градусаў цяпла і без ападкаў чакаецца ў Беларусі 19 мая, паведамілі [1] ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У чацвер будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, заходні ўначы 2-7 м/с, удзень 5-10 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 1-7 градусаў. Удзень будзе плюс 16-22, па захадзе да 24 градусаў цяпла.
Фота Маргарыты ПАЛЮХОВІЧ
Спасылкі
[1] https://belgidromet.by/ru/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/navakolnae-asyaroddze