Гэта выдатны соус з, можна сказаць, самых даступных кампанентаў. Вясновы, свежы смак, які выдатна дапоўніць стравы. Гатуецца вельмі проста і хутка.
Спатрэбіцца: лісце радыскі — 1 пучок, алей аліўкавы — 100 мл, часнок — 2 зубкі, насенне сланечніка (ачышчанае) — 4 сталовыя лыжкі, пармезан надзёрты — 3-4 сталовыя лыжкі, соль і перац — на смак.
Перш-наперш, вядома, зразаем зяленіва з радыскі.
Добра прамываем лісце і выкладваем яго на папяровы ручнік, каб абсушыць.
Абсмажваем семачкі на сухой патэльні да румянасці. Сачыце, каб не пачалі гарэць, і своечасова пераварочвайце.
Наразаем прамытую націну радыскі на кавалачкі паменш і складваем яе ў блэндар. Дадаём нарэзаны часнок. Уліваем аліўкавы алей. Высыпаем абсмажаныя семачкі.
Здрабняем усё блэндарам. Дадаём надзёрты пармезан і соль з перцам на смак.
Узбіваем усё блэндарам да аднастайнай кансістэнцыі, каб атрымаўся соус.
Песта з лісця радыскі падавайце гэтак жа, як звычайны, у якасці соусу да макароны або да закускі.
Спатрэбіцца: курыная грудзінка — 400 г, ананас кансерваваны — 1 бляшанка, кукуруза кансерваваная — 1 бляшанка, яйка варанае — 6 шт., морква вараная сярэдняя — 1 шт., цыбуля зялёная — 1 пучок, маянэз і соль — на смак.
Курыную грудзінку адварыць і астудзіць. Грудзінку, ананас, моркву, яйкі і цыбулю парэзаць невялікімі кубікамі. Дадаць кукурузу. Змяшаць усе інгрэдыенты ў салатніку. Заправіць маянэзам. Пасаліць на смак.
Спатрэбіцца: яйкі — 4 шт.; цукар — 200 г; масла — 200 г; печыва — 0,5 кг; 1 шклянка моцнай кавы; парашок какавы — 2 ст. л.; ванільны цукар — 10 г; шакалад — 100 г.
Змяшаўшы яйкі з цукрам, какава-парашком і ванільным цукрам, праграваем усё на вадзяной ванне да загусцення. Пасля астуджаем атрыманую сумесь і, дадаўшы ў яе размякчанае масла, узбіваем да атрымання аднастайнай масы.
Прамазаўшы маслам форму, укладваем у яе пластамі печыва, папярэдне абмакваючы яго ў прыгатаваную каву. Кожны пласт прамазваем атрыманым крэмам. Калі ўсе пласты будуць выкладзеныя, ставім торт у халадзільнік, каб ён набрак на працягу некалькіх гадзін.
Дастаўшы торт з халадзільніка, асцярожна пераварочваем форму і ўпрыгожваем наш выраб надзёртым шакаладам.
Кішэчнік насяляе велізарная колькасць бактэрый, якія не складаюць небяспекі для нашага арганізма, а нават наадварот — іх можна назваць памочнікамі. Карысныя мікраарганізмы, што жывуць у чалавеку, называюць мікрабіётай. Калі б іх не было, наш арганізм хутка падвяргаўся б нападу хваробатворных бактэрый. Якія з іх можна аднесці да сяброў чалавека?
З усёй колькасці бактэрый, якія жывуць у кішэчніку, на іх долю прыходзіцца 90 %. Задача біфідабактэрый заключаецца ў дапамозе нашаму арганізму пазбаўляцца ад рэшткаў неператраўленай ежы. Колькасць гэтых бактэрый можа мяняцца — напрыклад, пры захапленні некаторымі дыетамі, фаст-фудам, а таксама пры стрэсавых сітуацыях іх колькасць зніжаецца. Павялічыць колькасць біфідабактэрый можна за кошт спажывання кісламалочных прадуктаў. Пры гэтым трэба памятаць пра адзін важны момант — для падтрымання жыццядзейнасці біфідабактэрый патрабуецца клятчатка. Таму ў рацыён, акрамя кісламалочных прадуктаў, неабходна ўключаць гародніну і злакі.
Іх існуе вялікая колькасць, але найбольш вядомая ацыдафільная палачка. Месцам пасялення гэтых мікраарганізмаў з'яўляюцца кісламалочныя прадукты. Лактабактэрыі выконваюць некалькі функцый: яны бяруць удзел у засваенні малочных прадуктаў, а таксама стаяць на варце імунітэту. Таму для падтрымання ахоўных сіл патрабуецца рэгулярна ўжываць кісламалочныя прадукты: спецыялісты лічаць, што яны павінны прысутнічаць на нашым стале 3 разы на дзень. Атрымаць лактабактэрыі можна з ёгурту, кефіру, тварагу.
Яе можна толькі часткова назваць сябрам, бо яна адносіцца да ўмоўна-патагеннай флоры. На практыцы гэта азначае, што ў залежнасці ад умоў кішачная палачка можа станавіцца як сябрам, так і ворагам нашаму арганізму. Напрыклад, пры незахаванні элементарных правілаў гігіены яна здольная выклікаць кішачныя атручэнні. Пры спрыяльных умовах кішачная палачка становіцца нашым саюзнікам і ўдзельнічае ў сінтэзе некаторых вітамінаў (К і групы В).
Галоўны вораг карысных бактэрый — антыбіётыкі. Гэтыя лекі не робяць адрозненняў паміж шкоднымі і карыснымі бактэрыямі, таму прымяняць іх трэба толькі ў самых крайніх выпадках. Пры гэтым пажадана піць прабіётыкі, якія падтрымліваюць мікрафлору кішэчніка. І само сабой, не выключаць з рацыёну багатыя на карысныя мікраарганізмы прадукты.
Антыбактэрыяльнае мыла дзейнічае прыкладна гэтак жа, як антыбіётыкі, выклікаючы бактэрыяльны дысбаланс у арганізме. Мыць рукі трэба абавязкова, вось толькі мыла лепш выбраць звычайнае, якое не нашкодзіць карысным бактэрыям.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya