Па стане на канец красавіка з канвеера шанхайскай гігафабрыкі амерыканскага вытворцы электрамабіляў Tesla сышлі 10 тысяч аўтамабіляў з тых часоў, як 19 красавіка кампанія аднавіла вытворчасць. Пры гэтым вытворчыя магутнасці кампаніі яшчэ не цалкам уведзены ў дзеянне, паведамілі на прадпрыемстве, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн [3]» [3].
Сёлета за чатыры месяцы завод Tesla ў Шанхаі паставіў 183.686 аўтамабіляў, што пераўзыходзіць паказчык аналагічнага перыяду 2020 года, а таксама ў 1,7 раза больш у параўнанні са студзенем-красавіком 2021-га.
З-за новай успышкі эпідэміі COVID-19 у мегаполісе, шанхайская гігафабрыка была вымушана прыпыніць вытворчасць на больш чым 20 дзён. У кампаніі таксама паведамілі, што ўжо пачалася вытворчасць аўтамабіляў для экспарту. Частка вырабленых машын ужо адправілася на рынкі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна і Еўропы.
«Лічым эпідэміялагічную сітуацыю кароткатэрміновым выпрабаваннем і выклікам. Мы ўбачылі здольнасць усіх сектараў справіцца з праблемамі ў працэсе аднаўлення работы. Перакананы, што вытворчасць хутка вернецца ў нармальнае рэчышча», — адзначыла віцэ-прэзідэнт Tesla Таа Лін.
Шанхайская гігафабрыка Tesla — першае цалкам замежнае прадпрыемства па вытворчасці аўтамабіляў у Кітаі. Пастаўкі летась склалі 484.130 аўтамабіляў, што на 235 % больш, чым у 2020-м, заняўшы долю ў 51,7 працэнта ад сусветных вытворчых магутнасцяў Tesla у 2021 годзе.
Генеральны дырэктар Tesla Ілон Маск на аўтамабільным саміце, праведзеным «Financial Times», з упэўненасцю абвясціў аб тым, што Tesla пашырыць сваю вытворчасць, а таксама павялічыць свае магутнасці на «Гігафабрыцы» ў Шанхаі. Згодна заяве Маска, у доўгатэрміновай перспектыве чакаецца, што на кітайскі рынак будзе прыпадаць 25-30 % сусветнага аб’ёму вытворчасці Tesla.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/mikalay-litvinau
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya