Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам фестывалю «Тэрыторыя дзяцінства», прысвечанага 100-гадовай гадавіне ўтварэння піянерскага руху. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы, перадае [1] БелТА.
«Шчыра віншую вас са знамянальным юбілеем-100-годдзем піянерскага руху. Вы працягваеце слаўны шлях адной з самых магутных дзіцячых арганізацый у свеце, якая згуртавала ў пачатку мінулага стагоддзя мільёны хлапчукоў і дзяўчынак — прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў і культур, якія гаварылі на розных мовах, але аб’яднаных самымі высакароднымі імкненнямі», — гаворыцца ў прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што першыя піянеры пакінулі багатую спадчыну, якая стала часткай гісторыі Беларусі: «Гэта прыклады актыўнага ўдзелу ў жыцці сваёй краіны і бескарыслівай дапамогі людзям, сапраўднага патрыятызму і гераічных подзвігаў, учыненых у гады Вялікай Айчыннай вайны».
«Сёння, захоўваючы традыцыі піянерыі, упісваючы ў летапіс руху новыя дасягненні і падзеі, вы звязваеце лёсы мінулых і будучых пакаленняў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка падзякаваў беларускім піянерам за цеплыню і ўвагу, якімі яны атачаюць ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, за беражлівае стаўленне да гістарычнай памяці, мемарыялаў і помнікаў, за крэатыўнасць і яркія ідэі, якімі яны напаўняюць будні і святы.
«Будзьце заўсёды вартыя сваіх папярэднікаў і заставайцеся лепшым прыкладам для тых, хто ідзе за вамі», — даў наказ Прэзідэнт, а таксама пажадаў удзельнікам піянерскага руху моцнага здароўя, творчай энергіі і новых поспехаў у пачынаннях на карысць роднай Беларусі.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/president/view/ostavajtes-luchshim-primerom-dlja-teh-kto-idet-za-vami-lukashenko-pozdravil-pioneriju-s-100-letiem-502529-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/piyanery
[3] https://zviazda.by/be/tags/brpa
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/100-goddze-piyanerskaga-ruhu