«Белтэлекам» папярэдзіў аб работах на сетцы эфірнага ТБ і радыё 20 мая, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.
З 09.15 да 15.00 на тэрыторыі Круглянскага, Бялыніцкага раёнаў Магілёўскай вобласці, Крупскага, Бярэзінскага раёнаў Мінскай вобласці, Талачынскага раёна Віцебскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС «Шапялевічы» абавязковага агульнадаступнага пакета праграм. У выпадку завяршэння работ раней названага тэрміну праца перадатчыка адновіцца.
У «Белтэлекаме» прынеслі прабачэнні за часовыя нязручнасці і звярнулі ўвагу, што правядзенне прафілактычных работ не закранае інтэрактыўнае Тэлебачанне ZALA.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/beltelekom-predupredil-o-rabotah-na-seti-tv-i-radio-20-maja-502729-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/beltelekam-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/tb
[4] https://zviazda.by/be/tags/radyyo
[5] https://zviazda.by/be/tags/prafilaktychnyya-raboty