У Магілёўскім раёне жанчына за рулём адхілілася да дзіця і аўтамабіль трапіў у вадаём, паведамілі [1] ў прэс-службе МУС.
ДТЗ адбылося каля 13.00 21 мая. 35-гадовая жанчына ехала на аўтамабілі Toyota у напрамку Чавус каля вёскі Раманавічы Магілёўскага раёна. Яна адхілілася да дзіцяці, якое сядзела ззаду ў дзіцячым спецыяльным крэсле прыладзе, і павярнула руль налева. Аўтамабіль з’ехаў у левы кювет, а затым трапіў у вадаём.
Жанчына з дзіцем самастойна выбраліся з аўтамабіля. Ніякіх траўмаў яны не атрымалі.
За праяўленую няўважлівасць супрацоўнікі ДАІ вынеслі кіроўцу пісьмовае папярэджанне.
Спасылкі
[1] https://t.me/s/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai