З украінскага боку дзейнічаюць дыверсійна-выведвальныя групы, у тым ліку заходзяць на беларускую тэрыторыю. Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры праграмы «Арсенал» на «ВаенТВ», паведамляе [1] БелТА.
«Глядзіце, што дзеецца на паўднёвых рубяжах Беларусі, на тэрыторыі некалі сяброўскай нам брацкай Украіны. Сёння групоўка ўзброеных сіл на ровенскім кірунку складае каля 10,5 тыс. чалавек, на чарнігаўскам — 4,5 тыс., на кіеўскім — больш за 5 тыс. Ідзе інжынернае абсталяванне ўчасткаў ўкраінскай мяжы ўздоўж нашых паўднёвых межаў. Мініраванне, ажыццяўленне завалаў, дзеянне дыверсійна-разведвальных груп, у тым ліку з заходам на беларускую тэрыторыю», — распавёў Аляксандр Вальфовіч.
Паводле яго слоў, групоўка войскаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Латвіі, павялічылася за апошнія два гады і складае сёння 37,5 тыс.чалавек. «Групоўка авіяцыі павялічылася ў разы і складае больш за 135 баявых самалётаў на тэрыторыі сумежных краін. Палёты разведвальнай авіяцыі пачасціліся-6-7 самалётавылетаў уздоўж нашай мяжы штосутачна», — адзначыў дзяржсакратар Савета Бяспекі.
Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта Анатоль Лапо звярнуў увагу, што апошні год пагранічнікі фактычна нясуць службу ва ўзмоцненым варыянце. «Нам дапамагаюць Узброеныя сілы, таму што сілы і сродкі ў нас абмежаваныя пад такую абстаноўку», — дадаў ён.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/politics/view/volfovich-o-situatsii-na-granitse-s-ukrainskoj-storony-dejstvujut-diversionno-razvedyvatelnye-gruppy-503333-2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-valfovich
[3] https://zviazda.by/be/tags/dyversiyna-vyvedvalnyya-grupy
[4] https://zviazda.by/be/tags/ukraina