Рэспубліканскае свята «Апошні званок» пройдзе 27-28 мая ў Маладзечна на базе Мінскай абласной дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе «Алімпік-2011», паведамляецца [1]на сайце Мінаблвыканкама.
Удзел у форуме прымуць рабяты з усіх абласцей Беларусі, а таксама горада Мінска.
Паводле слоў першага намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Соф’і Філістовіч, дэлегацыі будуць вялікімі і прадстаўнічымі. З кожнай вобласці – каля 100 гасцей, да якіх у дзень правядзення мерапрыемства далучацца 600 выпускнікоў са школ Маладзечанскага рэгіёна.
Асноўныя мерапрыемствы пройдуць на лядовай арэне спартыўнай школы, дзе будзе арганізавана работа інтэрактыўных фотазон, прэзентацыйных і дэгустацыйных пляцовак.
Удзельнікі рэспубліканскага свята «Апошні званок» у СШ № 14 Маладзечна наведаюць выставу, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У праграме – урачыстае шэсце, узнагароджанне выпускнікоў, якія сталі прызёрамі алімпіяд па вучэбных прадметах, а таксама вызначыліся ў творчых спаборніцтвах і конкурсах, спартыўных спаборніцтвах. Падзякай міністра адукацыі будуць адзначаны і класныя кіраўнікі – намінацыя так і называецца «Самы класны кіраўнік». Завершыцца мерапрыемства вялікім святочным канцэртам.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.minsk-region.gov.by/novosti/glavnye-novosti/vypuskniki-so-vsey-belarusi-sedutsya-v-molodechno-na-posledniy-zvonok/
[2] https://zviazda.by/be/tags/respublikanskae-svyata-aposhni-zvanok
[3] https://zviazda.by/be/tags/maladzechna