Індыя ўводзіць абмежаванне на экспарт цукру для падтрымання даступнасці гэтага прадукту на ўнутраным рынку і стабільнай цаны на яго. Аб гэтым паведаміла Міністэрства гандлю і прамысловасці, паведамляе [1] ТАСС.
Урад устанавіў ліміт на вываз цукру да 10 млн т. Такая мера пачынае дзейнічаць з 1 чэрвеня і прадоўжыцца да 31 кастрычніка 2022 года.
Раней урад Індыі ўвёў забарону на экспарт пшаніцы. Яе дазволена вывозіць толькі на аснове дакументаў, датаваных раней за ўведзенае абмежаванне, або ў асаблівых выпадках пасля візіравання ўладамі Індыі. Пасля гэтага рашэння цана на пшаніцу ў Еўропе падскочыла да рэкордных $455 за т.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://n.tass.ru/ekonomika/14710599
[2] https://zviazda.by/be/tags/indyya
[3] https://zviazda.by/be/tags/limit-na-ekspart
[4] https://zviazda.by/be/tags/cukar