Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе 27 мая ў фармаце відэаканферэнцыі, выкладзе сваё бачанне па актуальных пытаннях развіцця саюза. Аб гэтым старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч заявіў [3]у інтэрв’ю для праекта «У тэме» на YouTube-канале БелТА.
Па выніках праведзенай 19 мая сустрэчы ў Мінску Аляксандра Лукашэнкі з Міхаілам Мясніковічам было заяўлена аб тым, што кіраўнік дзяржавы ўнёс цікавыя і нават смелыя прапановы па далейшым развіцці еўразійскай інтэграцыі.
Адказваючы на просьбу падзяліцца падрабязнасцямі наконт гэтага старшыня Калегіі ЕЭК у інтэрв’ю БелТА сказаў: «Думаю, што мы будзем сведкамі непасрэдна выступлення паважанага Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Таму не будзем забягаць наперад. Кіраўнік дзяржавы выкладзе сам сваё бачанне. Адзінае, што я магу сказаць, што Прэзідэнт верыць у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза і яго ідэі і прапановы заслугоўваюць увагі і непасрэдна рэалізацыі ў рамках работы Еўразійскай эканамічнай камісіі».
Міхаіл Мясніковіч таксама выказаў меркаванне, што, хутчэй за ўсё, будуць прапановы, як удасканаліць работу ў рамках дзеючага дагавора, у першую чаргу — наконт перспектыў для бізнес-супольнасці ў саюзе.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-na-samitse-eaes-27-maja-vykladze-svae-bachanne-pa-aktualnyh-pytannjah-razvitstsja-sajuza-115397-2022/
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/euraziyski-ekanamichny-savet-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/eaes