Каля 12 ночы старшы прапаршчык міліцыі Руслан Мусташаў, знаходзячыся дома па вуліцы Ленінградскай у Віцебску, пачуў пах гары, які даносіўся з суседняй кватэры. Памочнік дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Чыгуначнага РАУС выйшаў на балкон і ўбачыў слупы дыму, якія валілі з кватэры паверхам ніжэй. Ён тут жа папрасіў сваю жонку выклікаць пажарных, а сам кінуўся на дапамогу.
Як паведамляе падрабязнасці УУС Віцебскага аблвыканкама, у палаючай агнём кватэры знаходзілася састарэлая жанчына 83 гадоў і яе сын 53 гадоў. Міліцыянер надзеў медыцынскую маску, папярэдне намачыўшы яе вадой. Дзверы ў жыллё былі адчынены. У густым дыме нікога з жыхароў міліцыянер не ўбачыў. Але потым пачуў голас жанчыны, якая клікала на дапамогу. Супрацоўнік міліцыі знайшоў у адным з пакояў гаспадыню кватэры. Яна стаяла на каленях. Руслан Мусташаў падхапіў яе пад рукі і выцягнуў на лесвічную пляцоўку. Пасля чаго спытаў у яе аб месцазнаходжанні сына. Жанчына сказала, што ён знаходзіцца на балконе. Да гэтага часу ўжо пад’ехалі супрацоўнікі Віцебскага ГАНС і дапамаглі мужчыне выйсці з кватэры. Яны ж і патушылі пажар у жыллі. Папярэдне прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне пры курэнні сынам гаспадыні дома. Медыцынскія работнікі хуткай дапамогі, якія прыбылі на месца здарэння, агледзелі пагарэльцаў кватэры. У шпіталізацыі яны не мелі патрэбы.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[2] https://zviazda.by/be/tags/uus-vicebskaga-ablvykankama
[3] https://zviazda.by/be/tags/chygunachny-raus