У выданні прадстаўлена актуальная інфармацыя аб ІТ-факультэтах мінскіх і рэгіянальных ВНУ: планы прыёму на 2022 год, прахадныя балы ў папярэднія гады, кошт навучання, месцы размеркавання выпускнікоў, парадак прадстаўлення студэнтам інтэрната, кантактная інфармацыя.
Таксама выданне змяшчае апісанне найбольш запатрабаваных прафесій у сферы інфармацыйных тэхналогій, інфармацыю аб сітуацыі на рынку працы, рэкамендацыі для тых, хто паступае ад прадстаўнікоў кампаній-рэзідэнтаў ПВТ па выбары спецыяльнасці.
Ці зменіцца ІТ-галіна праз 4-5 гадоў? Якія ІТ-спецыяльнасці будуць масава запатрабаваныя? Што павінен ведаць і ўмець абітурыент для таго, каб паступіць ва ўніверсітэт і затым стаць паспяховым работнікам? Якія якасці для паспяховай кар’еры трэба развіваць яшчэ ў школьныя гады? Ці ўсяму навучаць ва ўніверсітэце? Якая роля самастойнай працы ў фарміраванні каштоўнага спецыяліста? Пра ўсё гэта можна даведацца з даведніка, які знаходзіцца ў свабодным доступе на сайце [1] ПВТ
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://www.park.by/press/news/park_vysokikh_tekhnologiy_podgotovil_spravochnik_it_abiturient_2022/
[2] https://zviazda.by/be/tags/elektronny-davednik
[3] https://zviazda.by/be/tags/it-abituryent-2022
[4] https://zviazda.by/be/tags/pvt