Аператыўнікамі наркакантролю Ленінскага РУУС сталіцы па падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў затрыманы 25-гадовы непрацуючы гараджанін.
Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, падчас затрымання мужчына аказаў непадпарадкаванне і напаў на супрацоўніка міліцыі, прычыніўшы апошняму цялесныя пашкоджанні. Таксама ён пашкодзіў службовы аўтамабіль.
Пры сабе ў затрыманага былі знойдзеныя і канфіскаваныя тры пакуначкі з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам альфа-PVP. Устаноўлена, што да затрымання ён расклаў закладкі з наркотыкамі, а таксама сам ужыў псіхатроп.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мінчаніна і распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkakurer-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/milicyyaner
[4] https://zviazda.by/be/tags/sluzhbovy-autamabil