Кітайскія даследчыкі пячор выявілі гіганцкі карставы правал на тэрыторыі павета Лэе Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна на поўдні Кітая. Такім чынам, колькасць такіх утварэнняў у гэтым павеце, вядомым як «сусветная сталіца карставых варонак», дасягнула 30, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [2].
Карставы правал, знаходзіцца каля вёскі Пін’э ў воласці Лосі, мае памеры 306 метраў у даўжыню, 150 метраў у шырыню і 192 метры ў глыбіню, яго аб’ём перавышае 5 млн. кубаметраў. Такім чынам, яго можна аднесці да катэгорыі буйных карставых правалаў, паведаміў старшы інжынер Інстытута карставай геалогіі Упраўлення геалагічнай разведкі Кітая Чжан Юаньхай. Паводле яго слоў, у сценах правалу выяўлены тры вялікія пячорныя адтуліны, як мяркуецца, гэта рэшткі пячор на ранніх этапах эвалюцыі самога правалу, а на дне добра захавалася першабытная лясная сістэма. Якадзначыў кіраўнік групы спелеолагаў «Гуансі 702» Чэнь Лісін, вышыня старажытных дрэў дасягае амаль 40 метраў, а ценялюбнай расліннасці — амаль да плячэй чалавека.
Як вядома, у 2001 годзе кітайскі геолаг Чжу Сюэвэнь прапанаваў увесці тэрмін «Цянькэн» (Tiankeng) для вызначэння карставай пячорнай сістэмы глыбінёй больш за сто метраў. Яны сустракаюцца, галоўным чынам, у Кітаі, Мексіцы і Папуа-Новай Гвінеі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya