У Бабруйску школьнік загінуў на чыгуначных пуцях, паведамляе [1] тэлеграм-канал Следчага комітэта.
Па дадзеных следства, вечарам 27 мая 17-гадовы падлетак адправіўся гуляць і ў выніку наезду цягніка быў смяротна траўміраваны на чыгуначных пуцях на прыпыначным пункце «Кісялевічы».
Следча-аператыўная група ўстанавіла, што пацярпелы пераходзіў шляхі па пешаходным пераходзе. Па папярэдніх дадзеных, хлопец быў у капюшоне і навушніках. Праведзены агляд месца здарэння, апытаны машыністы і відавочцы.
Па дадзеным факце Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby/7359
[2] https://zviazda.by/be/tags/babruysk
[3] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-komitet
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyagnik