Футбалісты барысаўскага БАТЭ атрымалі восьмую вікторыю ў дзевяці стартавых матчах чэмпіянату Беларусі, разграміўшы ў гасцях брэсцкае «Дынама» — 3:0, паведамляе БелТА.
Сёння ў Брэсце барысаўчане адразу захапілі ініцыятыву, і ўжо на 15-й хвіліне іх сербскі паўабаронца Аляксандр Філіповіч дакладным ударам замкнуў верхавую перадачу Уладзіслава Малькевіча. Яшчэ праз 10 хвілін эфектную контратаку гасцей завяршыў Дзмітрый Бяссмертны, а неўзабаве пасля перапынку ісландскі форвард Вілюм Вілюмсан устанавіў канчатковы вынік сустрэчы — 3:0 на карысць БАТЭ. Брэсцкія дынамаўцы, таксама як і дэбютант вышэйшай лігі дзяржынскі «Арсенал», пакуль не перамагалі.
Бамбардзірскую гонку ўзначальвае ўзбекскі форвард «Энергетыка-БДУ» Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 10 мячоў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bate
[2] https://zviazda.by/be/tags/futbol
[3] https://zviazda.by/be/tags/dynama
[4] https://zviazda.by/be/tags/chempiyanat-belarusi-0