Забароны і абмежаванні на наведванне лесу ўведзены ў 80 раёнах краіны, паведамляе [2] Міністэрства лясной гаспадаркі.
Паводле даных на раніцу 13 чэрвеня, у Беларусі ўведзены забароны і абмежаванні на наведванне лесу ў 80 раёнах. У прыватнасці, часовыя забароны і абмежаванні дзейнічаюць на тэрыторыі ўсёй Гомельскай вобласці. у тым ліку ў 12 раёнах паўднёвага ўсходу краіны строга забаронена хадзіць у лес.
Таксама часовыя меры па абмежаванні наведвання лесу ўведзены ў 21 раёне Мінскай вобласці, у 15 — Гродзенскай, у 12 — у Брэсцкім і Магілёўскім рэгіёнах.
Аператыўна сачыць за сітуацыяй дазваляе інтэрактыўная карта на сайце Мінлясгаса. Гэта дапаможа пазбегнуць рызык для ляснога фонду і штрафных санкцый для парушальнікаў, у тым ліку тых, хто дзейнічае па няведанні.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.mlh.by/
[3] https://zviazda.by/be/tags/zabarony
[4] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanni
[5] https://zviazda.by/be/tags/zabarona-na-navedvanne-lesu
[6] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas