zviazda.by
Published on zviazda.by (https://zviazda.by)

Хатняя старонка > Унікальныя экспанаты прадставіў праект «Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі» да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі

  • 17.06.2022 08:58

Выставачны праект «Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі», прымеркаваны да 100-годдзя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, распачаў сваю працу, паведамляе [1]Міністэрства культуры.


Фота Міністэрства культуры

Новы выставачны праект дазваляе паглядзець на стагоддзе гісторыі бібліятэкі праз яркія і значныя ўзоры нацыянальнага дакумента і прыклады сусветнага кнігавыдання — літаратурныя бестселеры, музычныя кампазіцыі, кіно, графіку і плакатнае мастацтва, створаныя ў перыяд з 1922 па 2022 гады.

Адметнасцю экспазіцыі сталі пішучыя машынкі, скураныя партфелі і чытацкія білеты вядомых беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў і калекцыя настольных лямп ХХ стагоддзя з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Літаратурнага музея Петруся Броўкі.

Скласці сваё меркаванне аб выстаўленых калекцыях дакументаў і па-праве ацаніць прадстаўленыя экспанаты на праекце «Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі» ўсе жадаючыя могуць па 31 снежня.

У 2022 годзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначае 100-гадовы юбілей. Гэта знакавая падзея ўнесена ў спіс памятных дат ЮНЕСКА.

Прэв’ю: БелТА
Тэгі:
  • Нацыянальная бібліятэка [2]
  • праект «Дыяменты стагоддзя: з бібліятэчнай калекцыі» [3]
  • Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры [4]
  • літаратурны музей Максіма Багдановіча [5]
  • Літаратурны музей Петруся Броўкі [6]
Падзяліцца:
Нашы партнёры:
Publishing House Star
Падпіска
© 1998—2022 Усе правы належаць рэдакцыі РВУ “Выдавецкі дом “Звязда”.
Пры выкарыстанні публікацый сайта актыўная гіперспасылка на крыніцу і аўтара абавязкова.
  • Газета "Звязда"
  • Рэклама
  • Праекты
  • Архіў
  • Палітыка
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • У свеце
  • Культура
  • Калейдаскоп
  • Спорт
  • Нашы выданні
  • Кнігі
Яндекс.Метрика (function(m,e,t,r,i,k,a){m[i]=m[i]||function(){(m[i].a=m[i].a||[]).push(arguments)}; m[i].l=1*new Date();k=e.createElement(t),a=e.getElementsByTagName(t)[0],k.async=1,k.src=r,a.parentNode.insertBefore(k,a)}) (window, document, "script", "https://mc.yandex.ru/metrika/tag.js", "ym"); ym(37842935, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });
Создание информационного сайта Создание сайта webxayc.by

Спасылкі
[1] https://t.me/s/minkultrb
[2] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalnaya-bibliyateka
[3] https://zviazda.by/be/tags/praekt-dyyamenty-stagoddzya-z-bibliyatechnay-kalekcyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhauny-muzey-gistoryi-belaruskay-litaratury
[5] https://zviazda.by/be/tags/litaraturny-muzey-maksima-bagdanovicha
[6] https://zviazda.by/be/tags/litaraturny-muzey-petrusya-brouki