Прэзідэнт Малдовы Майя Санду падпісала закон аб забароне навінавых праграм з Расіі, паведамляе [1]РИА-Новости са спасылкай на кіраўніка Савета па тэлебачанні і радыё Ліліяну Віцу.
Ліліяну Віцу адзначыла, што ў наступную пятніцу, 24 чэрвеня, закон апублікуюць у «Афіцыйным весніку», пасля чаго ён увойдзе ў дзеянне.
Як падкрэсліла кіраўнік нацыянальнага рэгулятара, такія жорсткія меры ўлады прынялі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне, прызнаўшы пры гэтым, што больш за ўсё дэзінфармацыі ў малдаўскіх СМІ назіраецца ў перадвыбарчы перыяд.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://ria.ru/20220619/moldaviya-1796524670.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/maldova
[3] https://zviazda.by/be/tags/zabarona
[4] https://zviazda.by/be/tags/navinavyya-pragramy-z-rasii