У Беларусі і Узбекістана ёсць патэнцыял для павелічэння аб’ёмаў узаемнага гандлю. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Узбекістана Абдулой Арыпавым, перадае [2] БелТА.
Бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва. Як адзначыў Раман Галоўчанка, станоўчая дынаміка ёсць практычна па ўсіх напрамках. Ён падкрэсліў, што ва ўмовах санкцыйнага націску Беларусь высока цэніць партнёрскі падыход Узбекістана і нацэленасць на развіццё супрацоўніцтва.
Тавараабарот паміж краінамі расце. Паводле слоў прэм’ер-міністра Беларусі, патэнцыял дзвюх краін дае магчымасць і ў далейшым нарошчваць аб’ёмы ўзаемнага гандлю.
У 2021 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Узбекістанам склаў $301,9 млн. і павялічыўся да ўзроўню 2020 года на 7,8 працэнта, экспарт — $245,4 млн. (рост на 3,3 працэнта). Сальда дадатнае — $188,9 млн. Асноўнымі пазіцыямі беларускага экспарту ў 2021 годзе сталі спецыфічныя тавары, мяса і мясапрадукты, лекавыя сродкі, палімеры вінілхларыду, сухое малако, рэагенты дыягнастычныя. Аснову імпарту тавараў з Узбекістана склалі пража баваўняная, садавіна свежая і сушаныя, спецыфічныя тавары, медны пракат, бялізна пасцельная.
У студзені — красавіку 2022 года тавараабарот склаў $121,2 млн. і павялічыўся да ўзроўню адпаведнага перыяду 2021 года на 32,5 працэнта, экспарт — $92,6 млн. (рост на 17,7 працэнта).
Ва Узбекістане зарэгістраваны 103 арганізацыі, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца рэзідэнты Беларусі, а таксама прадстаўніцтвы ТАА «Аўтапрамснаб-спедышн», ТАА «Софтклуб» ТАА «АмантысМед» і ААТ «Белвітуніфарм».
На тэрыторыі Узбекістана створана адна зборачная вытворчасць беларускай тэхнікі з удзелам беларускага капіталу — СП ТАА AMKODOR-AGROTEXMASH (заснавальнік ААТ «Амкадор»). Працягваецца кааперацыйнае супрацоўніцтва ААТ «МАЗ» і ТАА KRANTAS GROUP, ААТ «МТЗ» і АТ «Узаўтасанаат» у галіне вытворчасці аўтатэхнікі і трактароў.
Кампанія «Марка» ажыццяўляе ва Узбекістане сумесны праект па вытворчасці абутку. ТАА «Светлагорскі завод зварачных электродаў» рэалізуе ў гэтай краіне інвестыцыйны праект, з гэтай мэтай у Ташкенце створана ІП ТАА MONOLITH ASIА. Ажыццяўляецца таксама рэалізацыя шэрагу сумесных праектаў у сферы фармацэўтыкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://www.belta.by/economics/view/golovchenko-u-belarusi-i-uzbekistana-est-potentsial-dlja-uvelichenija-objemov-vzaimnoj-torgovli-508976-2022/
[3] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[4] https://zviazda.by/be/tags/uzbekistan
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika